womenadvisor.ru
robertpattinsonunlimited.com

Политология

Тутэйшыя: «Cеверо-Западный край» ці «Kresy Wschodnie»? (1999)

Пошукі беларускай нацыянальнай ці цывілізацыйнай ідэнтычнасці амаль заўсёды з аднолькавым вынікам прыводзяць да думкі пра малую актуальнасць візантыйскага дыскурса Беларусі, прычым гэта тычыцца як еўрацэнтрычнага, так і масквацэнтрычнага яе разумення.
Беларусь ніколі не адчувала сябе «цэнтрам свету», «Сярэдняй Зямлёй», але заўсёды «пярэднім краем»: ці то ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, ці то Рэчы Паспалітай (Польскай) — пярэднім краем Захаду на ўсходнім кірунку, у складзе Расійскай імперыі, СССР, СНГ ці Расійска-Беларускага Саюза — «абаронным эшалонам» «вялікай прасторы». Беларусь — гэта «калідор», «транзіт», «мост» паміж цывілізацыямі, «ускраіна», краіна, якая месціцца на «стратэгічным скрыжаванні», на «культурным памежжы», гэта, урэшце, «зборачны цэх» савецкай прамысловасці (бел.)

womenadvisor.ru
robertpattinsonunlimited.com